Беларуская Служба

51 дэлегацыя прыбудзе на ўрачыстасці з нагоды 75-ай гадавіны вызвалення канцлагера Аўшвіц-Біркенаў

19.01.2020 14:26
«Польшча мае поўнае права быць аўтарам памяці пра злачынствы супраць чалавецтва, якія адбываліся на працягу вайны, у тым ліку ў Аўшвіц».
Główna brama w obozie Auschwitz-Birkenau
Główna brama w obozie Auschwitz-BirkenauChristopherPluta/Pixabay/Domena publiczna

27 студзеня на тэрыторыі былога нямецкага канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц-Біркенаў у Асвенціме пройдуць урачыстасці з нагоды 75-ай гадавіны вызвалення канцлагера.

Удзел ва ўрачыстасцях пацвердзіла 51 дэлегацыя – як урадавыя, так і прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў.

Па словах віцэ-старшыні польскага Інстытуту нацыянальнай памяці Матэвуша Шпытмы, Польшча мае поўнае права быць аўтарам памяці пра злачынствы супраць чалавецтва, якія адбываліся на працягу вайны, у тым ліку ў Аўшвіц. Госць Польскага радыё нагадаў, што палова ахвяраў Галакосту былі грамадзянамі Польшчы.

- Мы павінны змагацца за памяць пра тых, хто быў забіты немцамі і супрацьдзейнічаць таму, каб іх смерць, іх пакутніцтва нехта выкарыстоўваў дзеля ўласных палітычных інтарэсаў.

27 студзеня 1945 года салдаты Першага ўкраінскага фронту адчынілі брамы канцлагера Аўшвіц-Біркенаў. Вызвалення дачакалася каля 7 тыс. вязняў.

Урачыстасці з нагоды гадавіны падзеі адбудуцца таксама ў Ізраілі. Прэзідэнт Анджэй Дуда не прыняў запрашэння на ўдзел у форуме, паколькі гаспадары не прадбачылі выступлення польскага прэзідэнта, затое будзе прамаўляць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

ІАР ПР/нг

на здымку - галоўны ўваход у канцлагер