Беларуская Служба

Польшча сочыць за эпідэміяй каронавіруса ў Кітаі

25.01.2020 12:48
Нацыянальная камісія па ахове здароўя КНР паведаміла, што ад каронавірусу загінуў 41 чалавек, хворых – 1287, з якіх 57 знаходзяцца ў крытычным стане.
Эпідэміялагічны кантроль у Тайвані PAP/EPA/DAVID CHANG

Прэ гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі (Paweł Jabłoński). У Кітайскай Народнай Рэспубліцы былі прынятыя агульнанацыянальныя захады, каб спыніць распаўсюджванне смяротнага віруса. Абмежаванне на перасоўванне ўведзена ўжо ў 18 кітайскіх гарадах.

Павел Яблоньскі ўдакладніў, што Польшчы ажыццяўляе захады бяспекі, але на дадзены момант няма наўпроставай інфармацыі аб пагрозе распаўсюду каронавіруса ў Польшчы:

-Мы ўвялі дадатковыя працэдуры эпідэміялагічнай бяспекі на нашых лётнішчах. Людзі, які будуць мець адпаведныя сімптомы могуць быць пераведзеныя на карантын. Аднак, на дадзены момант хачу пад крэсліць, у нас няма інфармацыі аб тым, што існуе пагроза дадзенага віруса на тэрыторыі Польшчы.

Чарговыя пяць гарадоў кітайскай правінцыі Ху-Бэй пераведзеныя на карантын. Розныя абмежаванні ахопліваюць тэрыторыю, на якой пражывае 56 млн чалавек. Нацыянальная камісія паахове здароўя КНР паведаміла ў суботу, што ад каронавірусу загінуў 41 чалавек, хворых – 1287, з якіх 57 знаходзяцца ў крытычным стане.

IAR/эж