Беларуская Служба

Польшча дасягнула прагрэс на перамовах ў Бруселі

21.02.2020 07:00
Урад краіны дамовіўся пра большыя датацыі з бюджэту супольнасці на 2021-2027 гады.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў БруселіEPA/IAN LANGSDON Dostawca: PAP/EPA

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕЗ працягваюць перамовы па бюджэце на 2021-2027 гады.

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падзяліўся апошнімі навінамі з бельгійскай сталіцы на Facebook.

Польскі палітык прызнаў, што размовы складаныя, і дадаў, што «на шчасце ёсць добрыя навіны». Зʼявіліся прапановы дадатковых мільярдах злотых для Польшчы як у галіне сельскай гаспадаркі, так і ў палітыцы выроўнівання ўзроўню развіцця.
Гэта сапраўдны прагрэс на перамовах і поспех Польшчы ў Бруселі, – заявіў кіраўнік польскага ўраду.

Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што польскі ўрад чакае яшчэ доўгі шлях і змаганне за «больш». «Аднак сёння мы, безумоўна, наблізіліся да нашай мэты – моцнай Польшчы ў моцнай Еўропе», – рэзюмаваў прэмʼер.

ПР/юл