Беларуская Служба

Хвароба, якая можна закрануць кожнага

23.02.2020 10:53
У Польшчы адзначаюць Нацыянальны дзень барацьбы з дэпрэсіяй.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Ulrike Mai from Pixabay/СС0

Гэты дзень ладзіцца, каб звярнуць увагу на праблему, якая закранае ўсё большую частку грамадства. У Польшчы як мінімум паўтара мільёна чалавек змагаюцца з гэтай хваробай, бо менавіта столькі чалавек прымаюць антыдэпрэсанты.

Самыя распаўсюджаныя сімптомы дэпрэсіі – працяглы прыгнечаны настрой, страта задавальнення, адсутнасць энергіі да працы, а таксама парушэнні сну і трывожнасць.

Лекары дадаюць, што дэпрэсія – гэта хвароба, якая можа закрануць любога чалавека. Гэта могуць быць як людзі з нізкім сацыяльна-эканамічным статусам, якія, напрыклад, страцілі працу, так і людзі з вяршынь, вядомыя асобы.

Сацыяльныя кампаніі ладзяцца, каб пераламаць страх і нежаданне размаўляць пра дадзеную хваробу. У іх бяруць удзел славутыя людзі, якія распавядаюць пра сваю барацьбу з немаччу. Так сёлета ў дзясяты раз праходзіць акцыя «Асобы з дэпрэсіяй. Не суджу. Прызнаю». Адным з яе паслоў стаў былы бягун Марэк Плаўга. У рэкламнай кампаніі ён кажа, што дэпрэсія «забірае сілы і радасць жыцця» і «з гэтым нельга бегчы».

Невылечаная дэпрэсія акрамя асабістых пакут пацыента, звязаных з пагаршэннем адносін з блізкімі людзьмі і зніжэннем прадукцыйнасці на працы, таксама можа прывесці да самагубства.

ПР/юл