Беларуская Служба

Візіт польскай урадавай дэлегацыі ў Смаленск адкладзены

03.04.2020 10:07
Расія не дала польскаму боку адназначнага адказу па лагістычных пытаннях планавага візіту.
Pomnik Ofiar Tragedii Smoleńskiej
Pomnik Ofiar Tragedii SmoleńskiejPAP/Paweł Supernak

Пра гэта заявіў кіраўнік Канцылярыя прэм'ера Польшчы Міхал Дворчык. Палітык удакладніў што, Расія не дала польскаму боку адназначнага адказу па лагістычных пытаннях планаванага візіту.

Падчас размовы на тэлеканале TVP Info палітык нагадаў, што 10 красавіка ў Смаленску прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі разам з урадавай дэлегацыяй і прадстаўнікамі парламента павінны былі аддаць даніну памяці забітым афіцэрам Польскага войска ў Катыні, а таксама ахвярам авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёту ў Смаленску.

Адначасова кіраўнік Канцылярыя прэмʼера Польшчы Міхал Дворчык падкрэсліў, што візіт абавязкова адбудзецца, але пазней. Ён падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у яе падрыхтоўцы.

TVP/эж