Беларуская Служба

Смяротнымі ахвярамі каранавіруса ў Польшчы сталі 73 пацыенты

04.04.2020 14:08
За апошнія суткі ў Польшчы зроблена 5 тыс. 900 тэстаў.
Карэты хуткай дапамогі ў КракавеPAP/Łukasz Gągulski

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі колькасць заражаных каранавірусам павялічылася на 120 чалавек. Вынікі падцверджаныя пазітыўнымі тэстамі. Таксама за суткі памерлі два пацыенты: 67-і і 88-гадовая жанчыны, якія мелі іншыя хранічныя захворванні.

Такім чынам, актуальна колькасць інфікаваных у Польшчы склала больш за 3 тыс. 500 чалавек, а смяротных ахвяр – 73 пацыенты.

Агулам у маштабе краіны праведзена амаль 73 тыс. тэстаў на каранавірус SARS-CoV-2. За апошнія суткі ў Польшчы зроблена 5 тыс. 900 тэстаў.

вс