Беларуская Служба

Польскі ўрад не пагаджаецца з абвінавачаннямі, якія ў адрас Польшчы кіруе Еўразвяз

26.05.2020 08:46
У камісіі грамадзянскіх свабодаў Еўрапейскага парламенту ўчора быў прадстаўлены рапарт на тэму стану вяршэнства права ў Польшчы.
.
.GregMontani/pixabay.com/CC0

У ім гаворыцца, між іншым, пра палітызацыю судовай сістэмы ў краіне і пра адсутнасць роўных магчымасцяў вядзення выбарчай кампаніі ў часе пандэміі.

Прэс-сакратар ураду Пётр Мюлер сказаў у Польскім радыё 24, што пытанне арганізацыі судовай сістэмы з’яўляецца справай кожнай краіны ЕЗ:

-Ужо месяцамі мы агучваем тыя ж самыя аргументы: пытанні працы судовай сістэмы з’яўляюцца ўнутранай справай кожнай краіны. Гэта, дарэчы, падкрэсліваюць Канстытуцыйныя суды многіх еўрапейскіх краін, у тым ліку Германіі. Такім чынам спрэчка, абмен меркаваннямі паміж Еўрапейскай камісіяй і польскім урадам ідзе многія месяцы. Нашая пазіцыя не мяняецца.

Прэс-сакратар ураду дадаў, што ў адпаведнасці з дамовамі ЕЗ частка кампетэнцыі прыпісваецца Брусэлю, але большасць залежыць ад дзяржавы.

ав