Беларуская Служба

Польшча з часам плануе стаць рээкспарцёрам газу

27.05.2020 08:58
Пасля 2022 года Польшча плануе адмовіцца ад расійскага газу - старшыня праўлення Польскай нафта-газавай кампаніі.
Jerzy Kwieciński
Jerzy KwiecińskiPR

Наша мэта – як мага найбольшая дыверсіфікацыя паставак газу ў Польшчу і поўная незалежнасць ад расійскага паліва пасля 2022 года, сказаў у эфіры Польскага рады старшыня праўлення дзяржаўнай Польскай нафта-газавай кампаніі Ежы Квяціньскі. У гэтым вялікую ролю адыгрывае тэрмінал звадкавага газу, пабудаваны некалькі гадоў таму ў польскім порце Свінауйсце. Газавозы дастаўляюць у Польшчу звадкаванае «блакітнае паліва» паліва з ЗША і Катару.

Акрамя таго, нядаўна Польшча прыступіла да будаўніцтва газаправоду з нарвежскіх радовішчаў праз Данію.

Ежы Квяціньскі мяркуе, што з часам Польшча будзе не толькі імпарцёрам газу, але зоймецца яго рээкспартам.

вс