Беларуская Служба

Сёння пачынаюцца найбуйнейшыя вучэнні Войска Польскага

01.06.2020 11:38
Сцэнарый вучэнняў прадбачыць рэагаванне арміі на гібрыдныя пагрозы і спробу дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне.
   AERO 4x4,   -   ,
Аўтамабіль польскай вытворчасці AERO 4x4, прызначаны для паветрана-дэсантных падраздзяленняў Войска Польскага, на дэсантнай платформе materiały prasowe

У ваенных вучэннях «Анаконда – 2020», якія пачынаюцца сёння, прыме ўдзел 5 тыс. ваеннаслужачых, паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.

Манёўры былі крыху мадыфікаваныя і абмежаваныя, у тым ліку па асабоваму складу, у сувязі з эпідэміяй каранавіруса, аднак, як зазначае Мінабароны, рашэнне аб іх адмене не прымалася, паколькі «польскі салдат павінен пастаянна ўдасканальваць свае магчымасці і заўсёды быць гатовым да дзеяння».

Вучэнні «Анаконда – 2020» – найбуйнейшыя манёўры Войска Польскага, якія праходзяць кожныя два гады пачынаючы з 2006 года. Акрамя польскай арміі, у іх прымаюць удзел салдаты і афіцэры з 10 краін НАТА.

Сцэнарый вучэнняў прадбачыць рэагаванне арміі на гібрыдныя пагрозы і спробу дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне.

Падчас папярэдніх вучэнняў, якія прайшлі ў 2018 годзе, у іх прыняло ўдзел 17 тыс. 500 вайскоўцаў.

вс