Беларуская Служба

Польская пошта ўвяла ў абарачэнне паштовую марку ў гонар Абая Кунанбаева

01.07.2020 14:47
Марка з’яўляецца вынікам супрацы пошты з Міністэрствам замежных спраў і амбасадай Казахстану ў Польшчы.
 FDC
Канверт FDCPoczta Polska

Польская пошта ўвяла ў абарачэнне паштовую марку ў гонар Абая Кунанбаева – выбітнага казахскага паэта і дзяржаўнага дзеяча. Марка з’яўляецца вынікам супрацы пошты з Міністэрствам замежных спраў і амбасадай Казахстану ў Польшчы – падкрэслівае прэс-сакратар Польскай пошты Юстына Сівэк:

-Марка, з аднаго боку, паказвае паэта, які быў сустваральнікам сучаснай казахскай мовы. Ён перакладаў творы выбітных аўтараў эпохі ХІХ стагоддзя, у тым ліку Байрана і Пушкіна. Такім чынам Польская пошта хоча зрабіць уклад у развіццё польска-казахскіх адносін.

Акрамя гэтага, пошта выдала ў абмежаванай версіі канверт FDC, на якім бачны адзін з найбольш распаўсюджаных у Казахстане арнаментаў.

ав