На дадзены момант не плануецца, каб вакцынацыя ад COVID-19, калі такая вакцына паявіцца, была абавязковая. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Януш Цяшыньскі (Janusz Cieszyński).
Такім чынам ён пракамэнтараваў на даследаванні, паводле якіх 37% палякаў скарысталіся б вакцынай супраць COVID-19, калі б яна была даступная. 28% - не, а 34% - пакуль не ведае.
Даследаванне было праведзена цэнтрам ARC Rynek i Opinia з 2 па 9 чэрвеня 2020 года і было апублікаванае на сайце Медыцынскага універсітэта ў Варшаве.
Віцэ-міністр Цяшыньскі адзначыў, што ўсе рашэнні будуць прымацца, калі вакцына паявіцца на рынку і будзе вядома больш падрабязнасцей.
- Тады мы можам прыняць адказнае рашэнне. На дадзены момант такіх планаў няма.
У цяперашні час над вакцынай COVID-19 працуе каля ста камандаў навукоўцаў ва ўсім свеце.
аз