Беларуская Служба

Старэйшыя выбаршчыкі будуць галасаваць па-за чаргой

02.07.2020 08:02
Мінздароўя прапануе змены ў арганізацыі галасавання падчас другога тура выбараў.
 .
Старэйшыя асобы.Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр аховы здароўя заявіў пра змены ў арганізацыі галасавання падчас другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы.

У эфіры TVP Info Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski) паведаміў, што ў сувязі з чаканай высокай яўкай і складанымі ўмовамі надвор’я, некаторыя групы людзей змогуць увайсці ў выбарчы ўчастак без чаргі.

- Мы хочам, каб асобы старэйшыя за 60 гадоў, цяжарныя жанчыны, бацкі з дзецьмі да трох гадоў, а таксама людзі з абмежаванымі магчымасцямі мелі права галасаваць без чаргі і не падвяргацца розным атмасферным умовам. Гэта, безумоўна дапаможа.

Лукаш Шумоўскі дадаў, што чэргі перад выбарчымі ўчасткамі ў першым туры вывараў вынікалі не толькі з таго, што многія палякі хацелі прагаласаваць, але таксама з неабходнасці захавання дзеючага санітарнага рэжыму, напрыклaд, прынцыпу захавання дыстанцыі.

Нагадваем, другі тур прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца 12 ліпеня.

аз