Беларуская Служба

Прэм’еры краін Вышаградскай групы сустракаюцца ў Варшаве

03.07.2020 08:24
З пачатку ліпеня Польшча распачала гадавое старшынства ў рамках V4 (Чэхія, Славакія, Венгрыя і Польшча).
Прэм'еры Славакіі і Польшчы PAP/Rafał Guz

З кіраўнікамі ўрадаў сустрэнецца таксама прэзідэнт Анджэй Дуда.

Саміт прэм’ераў V4 папярэдзяць двухбаковыя перамовы прэм’ера Матэвуша Маравецкага і новага кіраўніка славацкага ўраду Ігара Матавіча.

Прэс-сакратар ураду Пётр Мюлер сказаў Польскаму радыё, што мэты польскай прэзідэнтуры ў Вышаградскай групе звязаныя з перамовамі на тэму еўразвязаўскага бюджэту і Фондам адбудовы Еўропы пасля крызісу, выкліканага пандэміяй:

-Гэта ясныя мэты: каб дамагчыся справядлівага падзелу сродкаў, які будзе браць пад увагу цяперашні ўзровень дабрабыту, зарплат у Цэнтральна-Усходняй Еўропе, даходу на асобу. Таму запрапанаваны падзел атрымаў уступную згоду Вышаградскай групы.

Прэс-сакратар дадаў, што нягледзячы на розніцы, таксама ў рамках Вышаградскай групы, знойдзена паразуменне ў самых важных справах.

Сённяшняя сустрэча прэм’ераў – гэта не адзіныя размовы на высокім палітычным узроўні ў рамках V4. У аўторак у Вадавіцах сустракаюцца міністры замежных спраў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі і Славакіі.

ав