Беларуская Служба

Мінздароўя: Няма росту захворванняў пасля першага тура выбараў

06.07.2020 19:01
Прэс-сакратар Мінздароўя: Узровень захворванняў у Польшчы падае. Паводзіны палякаў падчас першага тура былі вельмі адказнымі.
  COVID-19
Тэст на COVID-19fernandozhiminaicela /pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч супакойвае, што ў Польшчы не фіксуецца павелічэнне захворванняў на COVID-19 пасля першага тура выбараў.

Паводле яго, на дадзены момант „сітуацыя, здаецца, цалкам пад кантролем”.

- Узровень захворванняў у Польшчы падае. Паводзіны палякаў падчас першага тура былі вельмі адказнымі.

Прэс-сакратар Мінздароўя падкрэсліў, што нягледзячы на зніжэнне колькасці выпадкаў COVID-19, каранавірус не пакінуў Польшчы. Ён дадаў, што ў асенне-зімовы перыяд традыцыйна назіраецца павелічэнне вірусных інфекцый і трэба быць гатовым да росту колькасці захворванняў.

аз