Беларуская Служба

Ліст у бутэльцы з 1941 году знойдзены падчас рамонту вакзала ў Новых Скальмежыцах

07.07.2020 13:46
Аўтары ліста просяць таго, хто яго знойдзе, успомніць пра іх і пра гітлераўскую акупацыю.
Здымак лістаJerzy Łukasz Walczak/Facebook

Падчас рамонту залы чакання гістарычнага чыгуначнага вакзалу ў Новых Скальмежыцах працаўнікі знайшлі замураваную ў сцяне бутэльку, а ў ёй ліст, напісаны ў 1941 годзе – інфармуе на сваім профілі ў Фэйсбуку бурмістр Ежы Лукаш Вальчак.
Ліст быў напісаны 15 сакавіка 1941 году двума мужчынамі, якія, як вынікае са зместу, былі прымусовымі працаўнікамі ў часе гітлераўскай акупацыі.

Аўтарамі рукапісу з’яўляюцца Ян Каралеўскі 1902 году нараджэння і Уладзіслаў Сабаньскі, народжаны ў 1990 годзе. У лісце яны просяць таго, хто яго знойдзе, успомніць пра іх і пра гітлераўскую акупацыю. Картка мае пашкоджаныя берагі, але тэкст можна прачытаць.

Бурмістр мясцовасці Ежы Лукаш Вальчак так пракаментаваў падзею: «Не толькі ў фільмах ці ў кнігах. Жыццё таксама часамі піша неверагодныя гісторыі. 79 гадоў у бутэльцы праляжаў невялікі ліст, знойдзены працаўнікамі, якія займаюцца рамонтам».
На інфармацыю пачалі рэагаваць жыхары гміны, якія прапануюць пачаць пошук нашчадкаў аўтараў ліста, каб даведацца, як склаўся іх лёс.

Бурмістр паінфармаваў, што справай зоймецца мясцовы архіў. Таксама ён запэўніў, што ліст будзе адпаведным чынам прадэманстраваны.

ав