Беларуская Служба

Польшча і Літва адзначаюць 610-годдзе Грунвальдскай бітвы

15.07.2020 08:01
Анджэй Дуда і Гітанас Науседа сустрэнуцца ў месцы, дзе 610 гадоў таму адбылася адна з найважнейшых бітваў у гісторыі абодвух народаў.
     -        .
Учора ўвечары ў Варшаве сустрэліся прэм'ер-міністры Польшчы і Літвы Матэвуш Маравецкі і Саўлюс Сквярняліс. PAP/Wojciech Olkuśnik

Дэлегацыі Польшчы і Літвы на чале з прэзідэнтамі абедзвюх краін прымуць удзел у святкаванні 610-годдзя Грунвальдскай бітвы.

Анджэй Дуда і Гітанас Науседа абмяркоўваць пры нагодзе актуальныя пытанні еўрапейскай палітыкі, у тым ліку барацьбу з каранаірусным крызісам, ініцыятыву „Рэгіён трох мораў”, а таксама супрацоўніцтва ў рамках НАТА і Еўрапейскага Саюза.

У другой палове дня прэзідэнты Польшчы і Літвы адкрыюць абеліск, які ўзнік па ініцыятыве літоўцаў. На Пагоні змешчаны надпіс на дзвюх мовах: „Ад літоўскага народа за сумесную перамогу”. Запланаваныя выступленні Анджэя Дуды і Гітанаса Науседы.

Учора ўвечары ў Варшаве сустрэліся прэм'ер-міністры Польшчы і Літвы Матэвуш Маравецкі і Саўлюс Сквярняліс.

Прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер(Piotr Müller) паведаміў, што абмяркоўваліся пытанні, датычныя як двухбаковых адносінаў, так і еўрапейскай палітыкі, у прыватнасці бюджэту ЕС і фонду рэканструкцыі, якія будуць разглядацца на бліжэйшым саміце ў Бруселі. Прэм'еры таксама абмеркавалі сумесныя польска-літоўскія праекты.

- У нас важныя супольныя інтраструктурныя праект, напрыклад, Via Carpatia ці Rail Baltica, якія пашыраюць узаемныя эканамічныя кантакты. У сувязі з гэтым абмяркоўвалася таксама эканамічнае супрацоўніцтва. Закраналіся пытанні, звязаныя з транспамежным супрацоўніцтвам. Бакі запэўнівалі, што нягледзячы на працяг пандэміі, межы абедзвюх краінаў застануцца адкрытымі, каб у памежным руху не было ніякіх ускладненняў.   

Раней Саўлюс Сквярняліс сустрэўся з Анджэем Дудам. Польскі прэзідэнт узнагародзіў кіраўніка літоўскага ўраду Вялікім крыжам Ордэну Заслуг перад Рэспублікай Польшча.

аз