Беларуская Служба

У Беластоку адкрылі помнік, прысвечаны пацярпелым ад бежанства

02.08.2020 18:02
Помнік пастаўлены за добраахвотныя ахвяраванні на праваслаўных могілках пры беластоцкім прыходзе пракрока Іллі.
Białystok
Białystokpixabay/domena publiczna

У Беластоку адкрылі помнік, прысвечаны пацярпелым ад бежанства. Так польскія беларусы і ўвогуле ў польскай гістарыяграфіі называюць масавую эвакуацыю і высяленне мірнага насельніцтва, пераважна праваслаўнага веравызнання, з заходніх губерній тагачаснай Расійскай Імперыі ўглыб дзяржавы. Эвакуацыя адбывалася летам і ранняй восенню 1915 года падчас наступлення нямецкай арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Высяленне мела месца на тэрыторыях сучасных заходняй Беларусі і заходняй Украіны, а таксама ўсходняй Польшчы.
У 1915 годзе адступаючая Расійская армія прыняла стратэгію «спаленай зямлі», знішчаючы маёмасць, а людзей прымушаючы да эвакуацыі. Некаторыя гісторыкі пішуць пра мільёны мірных жыхароў, якія ў хаосе пакідалі свае дамы і маёмасць ды ўцякалі ўглыб Расіі.

Помнік пастаўлены за добраахвотныя ахвяраванні на праваслаўных могілках пры беластоцкім прыходзе пракрока Іллі.

вс