Беларуская Служба

Пачалося будаўніцтва музею Варшаўскай бітвы ў Осаве

03.08.2020 16:34
Напярэдадні сотай гадавіны бітвы за Варшавы ў Польшчы пачалося будаўніцтва музею, прысвечанага гэтай падзеі.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Marcin Obara

Пра гэта распавёў міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак у панядзелак.

- Напярэдадні стагоддзя Варшаўскай бітвы мы пачынаем будаўнічыя работы. Мы хочам, каб музей быў створаны цягам двух гадоў. Мы гарантуем эфектыўнасць працы і гарантуем, што дасягнем пастаўленай мэты.

Міністр падкрэсліў, што музей будзе працаваць круглы год. Польскі ўрад хоча, каб музей даступны для ўсіх, каб у ім былі цікавыя выставы, якія давалі веды пра гэтую эпахальную перамогу.

Спецыялісты называюць Варшаўскую бітву 1920-га года 18-й бітвай, якая паўплывала на лёс свету, – адзначыў міністр. У выніку бітвы Войска Польскае спыніла марш бальшавікоў на Еўропу.

PR/юл