Беларуская Служба

Паглыбляецца польска-амерыканскае ваеннае супрацоўніцтва

04.08.2020 18:32
Амерыканская прысутнасць у Польшчы павялічылася на 1000 салдат і было паклікана Перадавое камандаванне 5-га корпуса сухапутных войск ЗША.
      (2P)        (1P)
Амбасадар ЗША ў Польшчы Жоржэт Москабахер (2P) і Міністр нацыянальнай абароны РП Мар'юш Блашчак (1P)PAP/Łukasz Gągulski

Амбасадар ЗША ў Польшчы Жоржэт Мосбахер назвала сённяшні дзень асаблівым у сувязі з стварэннем у Польшчы Перадавога камандавання 5-га корпуса сухапутных войск ЗША. Амбасадар падкрэсліла, што стварэнне камандавання «яшчэ больш зблізіць узброеныя сілы Польшчы і ЗША, забяспечыць лепшую інтэграцыю і аптымізацыю ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі».

Узмацненне ваеннай прысутнасці ЗША ў Польшчы на ​​1000 салдат і размяшчэнне Перадавога камандавання корпуса ЗША ў Польшчы прадугледжана дамовай аб польска-амерыканскім абаронным супрацоўніцтве.

У Кракаве, дзе Мосбахер удзельнічала ў перамовах міністра нацыянальнай абароны Марыюша Блашчака з амерыканскімі генераламі адносна пагаднення, амбасадар звярнула ў вагу на сувязі паміж ЗША і Польшчай. Яна падкрэсліла, што ЗША «могуць разлічваць на Польшчу, аднаго з бліжэйшых саюзнікаў».
Мосбахер дадала, што адносіны паміж Польшчай і ЗША працягваюць развівацца разам з паглыбленнем грамадзянскага і ваеннага супрацоўніцтва.

Амбасадар падкрэсліла таксама, што амерыканскія салдаты, якія маюць добрую падрыхтоўку і валодаюць самай высокай баяздольнасцю, гатовыя абараняць ЗША і саюзнікаў па НАТА.

Учора ўвечары кіраўнік Пентагона паведаміў, што пагадненне аб польска-амерыканскім абаронным супрацоўніцтве гатова і было адобрана Польшчай і ЗША. Марк Эспер падкрэсліў, што пагадненне ўмацуе НАТА і адпужае Расію.
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што «дакумент будзе падпісаны на працягу адносна кароткага тэрміну».

яс