Беларуская Служба

Порт у Гданьску ўключаны ў спіс 20 найбуйнейшых еўрапейскіх партоў

05.08.2020 16:48
У першым паўгоддзі бягучага года Гданьскі порт утрымаў 4-е месца сярод балтыйскіх партоў. 
Baza Paliw Płynnych w Porcie Gdańskim
Baza Paliw Płynnych w Porcie Gdańskimportgdansk.pl/Kacper Kowalski

Порт у Гданьску ўключаны ў спіс 20 найбуйнейшых еўрапейскіх партоў з пункту гледжання аб'ёму перавалкі, паведаміла дырэкцыя марскога прадпрыемства. Гэты вынік быў дасягнуты, нягледзячы на ​​эпідэмію каранавіруса.

У першым паўгоддзі бягучага года Гданьскі порт утрымаў 4-е месца сярод балтыйскіх партоў. У 2020 годзе Гданьск трапіў у дваццатку, апярэдзіўшы парты ў Генуі і Дункерку.

У першым паўгоддзі ў порце Гданьска перавалена больш 23 млн тон грузаў. Гэта на 4 млн тон менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

вс

на фота: тэрмінал вадкага паліва ў Гданьскім порце