Беларуская Служба

Анджэй Дуда другі раз афіцыйна ўступіць на пасаду прэзідэнта Польшчы

06.08.2020 08:03
З-за эпідэміі каранавіруса падчас цырымоніі будуць прымяняцца спецыяльныя меры бяспекі.
Анджэй Дуда PAP/Tomasz Gzell

Сёння прэзідэнт Анджэй Дуда прынясе прысягу перад Нацыянальным сходам. Такім чынам афіцыйна пачнецца яго другі пяцігадовы тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Прэзідэнт выступіць таксама з прамовай. Акрамя дэпутатаў і сенатараў, у мерапрыемстве прымуць удзел запрошаныя госці: сям'я прэзідэнта, члены ўрада і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

Пасля заканчэння Нацыянальнага сходу прэзідэнцкая пара, між іншым, ускладзе кветкі перад дошкай, прысвечанай візіту Яна Паўла ІІ у парламенце, мемарыяльнай дошкай, прысвечанай прэзідэнту Леху Качыньскаму і ахвярам Смаленскай авіякатастрофы, а таксама дошкай, прысвечанай дэпутатам Сеймау, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны.

Чарговыя часткі цырымоніі будуць працягвацца  перад Прэзідэнцкім палацам, у Каралеўскім замку і на плошчы Пілсудскага, дзе прэзідэнт паўторна пяройме камандаванне Польскімі ўзброенымі сіламі і выступіць з прамовай.

З-за эпідэміі каранавіруса падчас цырымоніі будуць прымяняцца спецыяльныя меры бяспекі. У прысутных будуць правяраць тэмпературу. Яны атрымаюць таксама маскі, пальчаткі і сродкі для дэзынфекцыі рук.

аз