Беларуская Служба

Завяршыліся «Гайнаўскія дні праваслаўнай музыкі»

19.09.2020 18:02
У гэтым годзе ўзнагарода Гран-Пры фестывалю не была прысуджаная.
C .   .
Cаборы св. Тройцы ў Гайнаўцы.Аўтар: Polimerek - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7356613

Хоры з Польшчы і з-за мяжы былі ўзнагароджаны на Міжнародным фестывалі „Гайнаўскія дні праваслаўнай музыкі”, які завяршыўся ў суботу. У конкурсных слуханнях 18 хароў з Польшчы, Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі і Украіны змагаліся за месцы ў некалькіх намінацыях.

З-за пандэміі конкурсныя слуханні праходзілі не толькі ў саборы св. Тройцы ў Гайнаўцы, але таксама па інтэрнэце

У гэтым годзе ўзнагарода Гран-Пры фестывалю не была прысуджана.

Маладзёжны хор „Амафор” з Новых Засімавічаў у Беларусі перамог у катэгорыі сельскіх прыходскіх хораў. У катэгорыі гарадскіх прыходскіх хораў узнагароду атрымалі два хоры:  хор праваслаўнага прыхода Св. Мікалая з вёскі Ірпень на Украіне і хору праваслаўнага прыхода св. Прарока Іллі з Беластока.

Першае месца сярод акадэмічных хораў заваяваў Камерны хор „Благавест” з Рыгі, Латвія.  Хор базавай школы Но 201 „Фэст” з Мінска ў Беларусі перамог у катэгорыі дзіцячых і юнацкіх хораў. У катэгорыі „іншыя хоры” узнагароду атрымаў Хор духавенства Варшаўска-Бельскай епархіі.

„Гайнаўскія дні праваслаўнай музыкі”, якія праходзяць пад патранажам Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, гэта не адзіны фестываль праваслаўнай музыкі на Падляшшы.

У Беластоку працягваецца таксама Міжнародны фестываль праваслаўнай музыкі „Гайнаўка 2020”. Праўда, у назве ён мае Гайнаўку, паколькі там быў ініцыяваны, але ўжо амаль 20 гадоў мерапрыемства праходзіць у Беластоку.

аз