Беларуская Служба

Польшча пабіла чарговы сутачны рэкорд па колькасці заражаных каранавірусам

24.09.2020 12:05
Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 1 136 новых выпадкаў заражэння каранавірусам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 1 тысячу 136 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Зa суткі памерлі 25 заражаных пацыентаў, а 597 вылечыліся.

Найбольшая колькасць новых інфекцый была зафіксавана ў Малапольскім (183), Мазавецкім (149) і Паморскім (143) ваяводствах. Найменш у Любускім (20) і Апольскім (19). У Падляшскім былі выяўленыя 38 новых інфекцыі.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 82 тысячы 809 выпадкаў COVID-19. Усяго памерлі 2 тысячы 369 пацыентаў, 66 тысяч 158 - вылечыліся.

аз