Беларуская Служба

Польская кампанія PGNiG будзе пастаўляць «блакітнае паліва» Gas TSO of Ukraine

28.09.2020 16:15
Да гэтага часу кампанія PGNiG экспартавала ва Украіну больш за 3 мільярды кубаметраў газу.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Commons.wikimedia.org/Maciej Margas - PGNiG archive/CC BY-SA 4.0

Польская нафтагазавая кампанія (PGNiG) сумесна з Энергетычнымі рэсурсамі Украіны (Energy Resources of Ukraine, ERU) будуць пастаўляць газ украінскаму аператару сістэмы перадачы.

Да гэтага часу кампанія PGNiG экспартавала ва Украіну больш за 3 мільярды кубаметраў газу.

Пастаўкі блакітнага паліва будуць ажыццяўляцца ў рамках перамогі ERU Trading у тэндэры, абвешчаным Gas TSO of Ukraine. Згодна з умовамі тэндэру, газ будзе пастаўляцца з 1 кастрычніка 2020 года па 1 траўня 2021 года.

Паліва будзе выкарыстоўвацца для тэхнічных патрэб украінскага аператара сістэмы перадачы. Гэта будуць першыя пастаўкі прыроднага газу, які кампанія PGNiG рэалізуе для патрэб Gas TSO of Ukraine.

аз