Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім

20.10.2020 11:34
Рафал Тшаскоўскі адзначыў, што існуе магчымасць стварэння спецыяльных праграм для беларускіх студэнтаў. 
.   ., , 20  2020 .
С. Ціханоўская і Р.Тшаскоўшскі, Варшава, 20 кастрычніка 2020 г. Фота: Тэлеграм-канал "Святлана Ціханоўская"

У аўторак, 20 кастрычніка, пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Святлана Ціханоўская наведвае Варшаву. Раніцай Святлана Ціханоўская правяла перамовы з мэрам польскай сталіцы Рафалам Тшаскоўскім.

Падчас перамоваў нацыянальная лідарка і варшаўскі граданачальнік абмеркавалі магчымасць стварэння дадатковых стыпендыяльных праграмаў для беларусаў, а таксама магчымасць трэнавання для беларускіх спартоўцаў, якія трапілі пад рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі.

Акрамя таго, Святлана выказала падзяку за падтрымку беларусаў з боку польскага ўрада, дыяспары, а таксама Цэнтру беларускай салідарнасці і Беларускага дома.

Пасля абеду запланавана сустрэча прадстаўнікоў дзяржаўнай улады Польшчы, акадэмічнай супольнасці і Святланы Ціханоўскай. Перамовы пройдуць у Цэнтры беларускай салідарнасці, пра мэты сустрэчы гаворыць прадстаўнік Цэнтру беларускай салідарнасці ў Варшаве.

На сённяшні вечар запланавана сустрэча Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім. Ціханоўская ўручыць Маравецкаму дакумент, у якім утрымліваюцца дакладныя прапановы па падтрымцы тых беларусаў, якія вымушаны былі ўцячы ў Польшчу.

эж