Беларуская Служба

Эпідэмія моцна ўдарыла па польскім гандлі

21.10.2020 11:15
Тыдзень, які скончыўся 18 кастрычніка, прынёс абвал наведвальнасці ў 35,5% у параўнанні з дадзенымі гадавой даўніны.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/amnat30

З тыдня на тыдзень на 10% зніжаецца колькасць наведванняў гандлёвых цэнтраў у Польшчы. Такая тэндэнцыя назіраецца з пачатку кастрычніка. Уладальнікаў гандлёвых кропак трывожаць і вяртанне гадзінаў абслугоўвання сталых людзей.

Тыдзень, які скончыўся 18 кастрычніка, прынёс абвал у 35,5% у параўнанні з дадзенымі гадавой даўніны. Так вынікае з даследавання Саюзу польскіх працадаўцаў у гандлі і паслугах. У апытанні ўдзельнічала тры тысячы чалавек.

Рост колькасці новых захворванняў Sars-Cov-2 і пагрозы далейшых сацыяльных абмежаванняў для асобных сектараў паслуг і гандлю, выклікае масавую адмову спажыўцоў ад наведвання гандлёвых цэнтраў і супермаркетаў.

Rzeczpospolita/эж