Беларуская Служба

Прадстаўнікі касцёлаў у Польшчы выступілі з заклікам з нагоды Свята памерлых

26.10.2020 17:58
Падпісанты звароту заклікалі клапаціцца і паважаць забытыя могілкі і магілы.
          .
Прадстаўнікі касцёлаў у Польшчы выступілі з заклікам з нагоды Свята памерлых.PAP/Leszek Szymański

„Могілкі - гэта нашая спадчына. Кожны з нас можа ўнесці свой уклад у выратаванне нашай гісторыі і каранёў ад забыцця”, - пішуць прадстаўнікі касцёлаў і рэлігійных аб'яднанняў у Польшчы ў спецыяльным звароце з нагоды Свята памерлых.  

Падпісанты заклікалі клапаціцца і паважаць забытыя магілы і падкрэслілі, што кожная рэлігійная абшчына мае права ставіцца да свaiх месцаў пахавання, як да святых і недатыкальных.

У сувязі з набліжэннем часу асаблівай памяці памерлых прадстаўнікі касцёлаў і рэлігійных аб'яднанняў у Польшчы звярнуліся з заклікам памятаць і клапаціцца пра могілкі і магілы, пра якіх ніхто ўжo не памятае.

„Мы звяртаемся да ўражлівасці кожнага чалавека. Не будзьма абыякавымі да актаў вандалізму. Незалежна ад таго, якой рэлігіі, светапогляду і нацыянальнасці пахаваныя там памерлыя, хай усе паважаюць гэтыя месцы. Няхай яны прычыняюцца да разважанняў пра мінулае, сучаснасць і будучыню”, - чытаем у звароце.

Падпісанты звароту падзякавалі ўсім, хто штодня клапоціцца пра забытыя магілы і могілкі, у тым ліку школьнікам і гарцэрам.  

„Запалім свечку, пакладзем галінку на забытую магілу альбо камень на старую мацеву. Не дапусцім, каб памяць пра нашых суседзяў была страчана, а могілкі зарасталі кустоўем”, - чытаем у дакуменце.

аз