Беларуская Служба

У Польшчы магчымы паўторны татальны каранцін, як вясной

27.10.2020 08:09
Тое, якія крокі неабходна будзе прыняць дзеля стрымання эпідэміі, пакажуць бліжэйшыя дні.
     ,
Транспарціроўка цела памерлага ад каранавіруснай інфекцыі, Варшавафота: PAP/Leszek Szymański

Па словах міністра аховы здароўя Польшчы Адама Нядзельскага, урад краіны зробіць усё магчымае, каб не дапусціць паўтарэння сітуацыі вясны гэтага году. Гаворка ідзе пра поўную затрымку эканамічнага жыцця ў дзяржаве ў сувязі з эпідэміяй каранавіруснай інфекцыі. Адам Нядзельскі падкрэслівае, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне залежыць у вялікай ступені ад саміх жыхароў, ад таго, на колькі яны прытрымліваюцца жорсткіх санітарных правілаў.

Поўная затрымка эканомікі ўсё ж магчымая, калі меры санітарнага кантролю не прынясуць вынікаў, калі не ўдасца затрымаць росту колькасці інфекцый, – адзначае міністр.

- Поўная блакада эканамічнага жыцця, так званы локдаўн (анг. Lockdown) – гэта апошні з магчымых крокаў, якія можа прыняць урад. Калі пачнуць дзейнічаць тыя меры, якія былі ўведзеныя раней, такога сцэнара не будзе. З іншага боку, я не магу сказаць, што такі крок поўнасцю выключаны. Калі б аказалася, што колькасць заражаных асоб не падае, а павышаецца, тады неабходна будзе ўвесці такія жорсткія рашэнні.

Меркаваннем міністра аховы здароўя, эпідэміялагічная сітуацыя ў Польшчы вельмі сур’ёзная. Тое, якія крокі неабходна будзе прыняць дзеля стрымання эпідэміі, пакажуць бліжэйшыя дні.

нг