Беларуская Служба

У Польшчы зафіксавана зніжэнне колькасці новых выпадкаў каранавіруса

23.11.2020 15:13
Агулам станам на 23 лістапада, у Польшчы пацверджана 876 тысяч выпадкаў заражэння каранавіруснам Sars-Cov-2.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Leszek Szymański

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 15 002 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы цягам апошніх сутак памерлі 156 пацыентаў. Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска паведаміў, што ў лякарнях таксама крыху меншылася занятасць «ковідных» ложкаў:

-На жаль, гэта таксама абумоўлена выходнымі. У выходныя выконваецца значна менш тэстаў. Мы стрымана ставімся да гэтых вынікаў. Аднак не можа не цешыць, што значна скарацілася колькасць новых выпадкаў. 15 тысяч – гэта самы нізкі паказнік за некалькі месяцаў.

Агулам станам на 23 лістапада, у Польшчы пацверджана 876 тысяч выпадкаў заражэння каранавіруснам Sars-Cov-2. Амаль 14 тысяч палякаў страцілі жыццё ў выніку гэтай хваробы.

iar/эж