Беларуская Служба

У Польшчы зафіксавана найвялікшая сутачная cмяротнасць ад каранавіруса

25.11.2020 12:03
Станам на 25 лістапада, у Польшчы пацверджаны 924 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам.
ІлюстрацыяPAP/EPA/ALEJANDO GARCIA

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 15 362 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. За мінулыя суткі ад гэтай хваробы памерлі 674 пацыенты і гэта лічба з'яўляецца трагічным рэкордам з пачатку эпідэміі. Найбольшая колькасць новых заражэнняў – амаль 2 тысячы выпадкаў – зафіксавана на поўдні Польшчы, у Сілезскім ваяводстве.

У краіне працягваецца запавольванне эпідэміі, прычыны гэтага тлумачыць міністр аховы здароўяАдам Нядзельскі:

-З аднаго боку мы ўвялі новую і больш дакладную сістэму маніторынгу, а з іншага зніжэнне колькасці новых выпадкаў кранавіруса стала магчымым, дзякуючы эпідэмічным абмежаванням. Зараз мы ўваходзім у перыяд сутачнага прыросту на ўзроўні 10-15 тысяч выпадкаў.

Станам на 25 лістапада, у Польшчы пацверджаны 924 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам. Амаль 15 тысяч жыхароў Польшчы памерлі ў выніку гэтай хваробы.

iar/эж