Беларуская Служба

З нагоды 102-й гадавіны палітычных правоў жанчын у Польшчы выйшаў фільм

28.11.2020 09:16
«Двойчы свабодныя» распавядае пра шлях польскіх жанчын да роўнасці.
Сцяг Польшчыsatynek/pixabay.com/CC0

З нагоды 102-й гадавіны прадастаўлення польскім жанчынам палітычных правоў Інстытут Пілецкага падрыхтаваў анімацыйны фільм «Двойчы свабодныя. Палітычныя правы жанчын 1918». 28 лістапада 1918 г. кіраўнік дзяржавы Юзаф Пілсудскі падпісаў дэкрэт аб выбарчых палажэннях у Сейм заканадаўства, у якім гаварылася, што «кожны грамадзянін дзяржавы, незалежна ад полу, з'яўляецца выбаршчыкам Сейма».

Доктар Агнешка Конік з Інстытута Пілецкага, суаўтар сцэнарыя фільма, тлумачыць, што «Двойчы свабодныя» распавядае пра шлях польскіх жанчын да роўнасці:

-За тытул узятыя словы адной з суфражыстак, якая такім чынам пракаментавала з’яўленне дэкрэту, на моцы якога яны атрымалі выбарчыя правы. Полькі ведалі, што гэта іх вялікая перамога, але і адказнасць. Гэта азначала, што полькі возьмуць разам з мужчынамі адказнасць за адроджаную польскую дзяржаву.

У фільме былі выкарыстаны архіўныя матэрыялы. Перш за ўсё, ён нагадвае пра жанчын, якія адыгралі найбольшую ролю ў працэсе атрымання палітычных правоў польскіх жанчын.

Агнешка Конік адзначае, што прадастаўленне палітычных правоў жанчынам у 1918 годзе паставіла адроджаную Польшчу ў шэрагі самых сучасных і дэмакратычных дзяржаў таго часу.

ав