Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы пачалася вакцынацыя пажылых людзей

18.01.2021 12:27
У Польшчы вакцынацыя ад каранавіруса SARS-CoV-2 падзеленая на чатыры этапы.
    ,     Pfizer    BioNTech,
Актуальна ў Польшчы выкарыстоўваецца вакцына, распрацаваная амерыканскім канцэрнам Pfizer і нямецкай кампаніяй BioNTech, і цэнтралізавана закупленая Еўрасаюзам для выкарстання ў членскіх краінах PAP/Łukasz Gągulski

Сёння ў Польшчы пачалася вакцынацыя ад каранавіруса людзей, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Пастаяльцы дамоў не мусяць іх пакідаць: медыцынскія брыгады прыязджаюць на месца для правядзення вакцынацыі. Міністэрства па пытаннях сям'і і сацыяльнай палітыкі Польшчы паведаміла, што на вакцынацыю згадзілася больш за 70% жыхароў дамоў састарэлых. Паводле планаў, вакцынацыя жыхароў дамоў для пажылых грамадзян працягнецца да 22 студзеня.

У Польшчы вакцынацыя ад каранавіруса SARS-CoV-2 падзеленая на чатыры этапы. Актуальна адбываецца вакцынацыя грамадзян у рамках нулявога этапу: гэта медыкі і супрацоўнікі службы аховы здароўя, жыхары і працаўнікі дамоў для пажылых людзей, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі людзей.

вс