Беларуская Служба

Лідары палітычных сілаў Польшчы сустракаюцца па пытанні супрацьдзеяння каранавірусу

26.01.2021 10:07
Учора палітыкаў запрасіў упаўнаважаны ўрада па нацыянальнай праграме вакцынацыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/M-Foto

Працягваецца сустрэча прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага з прадстаўнікамі парламенцкіх клубаў і ўсіх палітычных сіл. Павестка спаткання – Нацыянальная праграма вакцынацыі супраць COVID-19. Учора палітыкаў запрасіў кіраўнік канцылярыі, упаўнаважаны ўрада па нацыянальнай праграме вакцынацыі Міхал Дворчык.

У сустрэчы, у прыватнасці, прымаюць удзел кіраўнік клуба партыі «Права і справядлівасць» Рышард Тэрлецкі і кіраўнік парламенцкага камітэту па ахове здароўя, дэпутат Томаш Латос, лідар аграрнай Польскай сялянскай партыі Уладзіслаў Косіняк-Камыш і дэпутат Дарыюш Клімчак, намеснік старшыні парламенцкага клуба кааліцыі левых сілаў Марцэліна Завіша і Марэк Рутка з парламенцкага камітэту па ахове здароўя. Самую буйную групоўку апазіцыі – «Грамадзянскую кааліцыю» прадстаўляе Цэзары Томчык, кіраўнік клуба, а Канфедэрацыю – дэпутат Гжэгаж Браун.

ІАР/нг