Беларуская Служба

Мінздароўя: Да восені павінны быць прывітыя каля 20 мільёнаў палякаў

23.02.2021 09:09
Паводле міністра аховы здароўя, усё залежыць ад павелічэння паставак вакцын у Польшчу.
:       20  .
Мінздароўя: Да восені павінны быць прывітыя каля 20 мільёнаў палякаў.PAP/EPA/Miguel Gutierrez

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі (Adam Niedzielski) прагназуе, што да восені ўдасца прывіць каля 20 мільёнаў палякаў. У эфіры TVP Info кіраўнік Мінздароўя заявіў, што гэтаму будзе садзейнічаць павелічэнне паставак вакцын у Польшчу:

- Паколькі пастаўкі павінны паступова павялічвацца, то ў сакавіку мы павінны перавысіць мяжу 3-4 мільёнаў прывітых. У сваю чаргу, пазней, калі сітуацыя будзе развівацца карысна, то я лічу, што да восенні мы павінны прывіць 60-70% дарослых палякаў, то бок больш за 20 мільёнаў грамадзян.

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі таксама заявіў, што на гэтым тыдні колькасць палякаў, прывітых , як мінімум, першай дозай вакцыны супраць COVID-19 павінна перавысіць 3 мільёны.

аз