Беларуская Служба

У Польшчы адбыўся скачок заражэнняў каранавірусам

24.02.2021 11:11
З пачатку эпідэміі ў Польшчы ад гэтай хваробы памерлі 42 808 жыхароў краіны.
Ілюстрацыя PAP/Leszek Szymański

За апошнія суткі ў Польшчы было пацверджана 12146 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ад гэтай хваробы памерлі 372 пацыенты. Для параўнання, учора было выяўлена крыху больш за 6 тысяч новых выпадкаў хваробы.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска заявіў, што тэсты ўсё часцей выяўляюць «брытанскую» мутацыю каранавіруса:

- Сустракаецца што раз болей выпадкаў «брытанскай» мутацыі каранавіруса. Асабліва гэта тычыцца паўночнага-захаду Польшчы – Вармінска-Мазурскага ваяводства.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы пацверджана 1 661 109 выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі 42 808 жыхароў Польшчы.

iar/эж


Мінздароўя: Да восені павінны быць прывітыя каля 20 мільёнаў палякаў

23.02.2021 09:09
Паводле міністра аховы здароўя, усё залежыць ад павелічэння паставак вакцын у Польшчу.

Асобы, якія вяртаюцца ў Польшчу з-за мяжы павінны прад'явіць пасведчанне аб вакцынацыі або адбыць каранцін

23.02.2021 10:01
Улады Польшчы ўводзяць новыя правілы санітарнага рэжыму ў сувязі з пандэміяй.