Беларуская Служба

«Алфавіт Салідарнасці» выйдзе таксама на ангельскай мове

07.03.2021 10:13
У кнізе сабраная важнейшая інфармацыя пра феномен Салідарнасці.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneGrabowski Foto / Shutterstock.com

Кніга пад назваю «Алфавіт Салідарнасці» будзе перакладзена на ангельскую мову. Выданне пра легендарны прафесійны саюз, які распачаў шлях да дэмакратыі ў Польшчы, выдадзена Інстытутам спадчыны Салідарнасці пад рэдакцыяй Кшыштафа Новака. У кнізе сабраная важнейшая інфармацыя пра феномен Салідарнасці. Па словах рэдактара выдання Кшыштафа Новака, «Алфавіт Салідарнасці» быў падрыхтаваны з думкаю пра маладых чытачоў.

- Кніга можа быць першым гідам па гісторыі Салідарнасці. Фельетоны, сабраныя ў кнізе, напісаныя вельмі суб’ектыўна, паколькі кожны аўтар па-свойму глядзіць на падзеі. Гэтая кніга можа быць першым падручнікам па гісторыі Салідарнасці. Калі б хтосьці хацеў даведацца больш, ён можа скарыстацца больш навуковымі гістарычнымі працамі.

Аўтары «Алфавіту салідарнасці» – гісторыкі і публіцысты, якія былі сведкамі і ўдзельнікамі тых падзей. Яны паказваюць, наколькі важная вера ў сэнс барацьбы за незалежную дзяржаву, у сэнс патрыятызму. У адным з фельетонаў гаворка ідзе пра сярэдні заробак, які ў часы стварэння Салідарнасці складаў каля 30 долараў, а цяпер – тысячу долараў ЗША. Палякі пачалі працаваць на сябе, – адзначае аўтар фельетону Ян Петшак.

Дзякуючы ангельскай версіі, гісторыю польскага прафсаюзу змогуць пазнаць таксама людзі, якія не ведаюць польскай мовы.

ІАР/нг