Беларуская Служба

Яшчэ на бягучым тыдні ЕС можа адобрыць амерыканскую вакцыну Johnson & Johnson

08.03.2021 12:03
Пацыентаў дастаткова прывіць адной дозай згаданага прэпарата, таму і ўвесь працэс вакцынацыі прасцейшы.  
  COVID-19.    .
Вакцына супраць COVID-19. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:torstensimon/pixabay.com/CC0 Public Domain

На гэтым тыдні Еўрапейскае агенцтва па леках павінна зацвердзіць амерыканскую вакцыну Johnson & Johnson, паведаміў у эфіры TVP 1 кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык(Michał Dworczyk):

- Мы даведаліся, што існуе шанец на тое, што Еўрапейскае агенцтва па леках яшчэ на бягучым тыдні зацвердзіць вакцыну Johnson & Johnson. Магчыма, гэта адбудзецца 11 сакавіка. Гэта станоўчая навіна, якая азначае, што Польшча магла б атрымаць гэтую вакцыну ў другім квартале. Нагадваю, пацыентаў дастаткова прывіць адной дозай згаданага прэпарата, таму і ўвесь працэс вакцынацыі прасцейшы.  

На сённяшні дзень у Еўрапейскім Саюзе дазволены тры вакцыны: BioNtech/Pfizer, Astra Zeneca і Moderna. На зацвярджэнне ЕС чакаюць таксама два іншыя прэпараты: амерыканская вакцына Novavax і нямецкая Curevax.

Сёння ў Польшчу былі дастаўленыя больш за 740 тысяч доз вакцыны супраць COVID-19 канцэрнаў Astra Zeneca і Pfizer. На гэтым тыдні таксама плануецца пастаўка ад трэцяга вытворцы – канцэрну Moderna. Гаворка ідзе пра 200 тысяч доз вакцыны.

аз