Беларуская Служба

У Польшчы набірае абароты вакцынацыя

10.04.2021 11:10
Міністэрства аховы здароўя: больш за 200 тысяч чалавек прышчэпленых за апошнія суткі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Darek Delmanowicz

За апошні дзень было зроблена 208 678 прышчэпак супраць COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Усяго ў Польшчы было зроблена больш за 7 мільёнаў 485 тысяч прышчэпак.

Учора найбольш прышчэпак было зроблена ў Мазавецкім ваяводстве - амаль 32 000, а найменш у Апольскім - менш за 5 000.

Усяго першую дозу вакцыны атрымалі больш за 5 мільёнаў 384 тысячы чалавек, а другую - звыш 2 мільёнаў 101 тысяча чалавек.

Да гэтага часу ў Польшчу пастаўлена звыш 8 мільёнаў 952 тысяч доз вакцын, з якіх амаль 7 мільёнаў 775 тысяч доз у пунктах прышчэпак.

ПР/юл