Беларуская Служба

У выходныя пажарнікі тушылі па ўсяе Польшчы 1,5 тыс. пажараў сухой травы

12.04.2021 14:03
Найбольш працы мелі пажарныя каманды ў Мазавецкім, Падкарпацкім, Малапольскім, Сілескім і Люблінскім ваяводствах.
       1,5 .   .
У выходныя пажарнікі тушылі па ўсяе Польшчы 1,5 тыс. пажараў сухой травы.PAP/Piotr Nowak

У мінулыя выхадныя пажарныя каманды па ўсёй краіне тушылі больш за 1,5 тысячы пажараў сухой травы і кустоў. Найбольш працы мелі пажарныя каманды ў Мазавецкім, Падкарпацкім, Малапольскім, Сілескім і Люблінскім ваяводствах.

Асабліва буйны пажар успыхнуў учора ў ваколіцах Зялёнкі ля Варшавы, кажа прэс-сакратар Мазавецкай пажарнай службы Караль Кежкоўскі:

- Задзейнічаныя былі 30 пажарнікаў і шэсць пажарных машынаў, а таксама самалёт прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы”, які таксама дапамагаў тушыць лес. Нагадваю, пажары лесу ці сухой травы вельмі небяспечныя, паколькі звязаныя са шматлікімі пагрозамі.

З пачатку года пажарныя службы ў Польшчы зафіксавалі амаль 9 тысяч пажараў сухой травы і папараў.

аз