Беларуская Служба

Польшча выдаляе трох расійскіх дыпламатаў

16.04.2021 09:24
Як гаворыцца ў паведамленні МЗС Польшчы, іх дзеянні парушалі дыпламатычны статус, а таксама наносілі Польшчы шкоду.
Амбасада РФ у Варшаве Крыніца: Twitter

Польшча ў чацвер, 15 сакавіка абвясціла траіх супрацоўнікаў амбасады Расіі ў Варшаве персонамі нон грата. Як гаворыцца ў паведамленні МЗС Польшчы, іх дзеянні парушалі дыпламатычны статус, а таксама наносілі Польшчы шкоду.

У МЗС Польшчы ў чацвер быў выкліканы расійскі амбасадар. Яму было абвешчана аб тым, што Варшава падтрымлівае ўведзеныя ў той жа дзень санкцыі ЗША супраць Масквы ў сувязі з дзеяннямі Расіі, якія Вашынгтон і яго хаўруснікі лічаць агрэсіўнымі. Асаблівы акцэнт пры гэтым улады Польшчы зрабілі на кібератаках, якія, як сцвярджаюць ЗША, здзейснілі расійскія спецслужбы. «Наступствы гэтых нападаў адчуваюцца за межамі ЗША і закранаюць, у прыватнасці, еўрапейскія дзяржавы» – гаворыцца ў заяве польскага МЗС.

Таксама ЗША прынялі рашэнне выслаць з краіны 10 супрацоўнікаў расійскай амбасады, у паведамленні Белага дома гаворыцца, што частка з іх – працавалі пад прыкрыццём і з'яўляюцца агентамі спецслужбаў.

Аб салідарнасці з дзеяннямі ЗША заявілі і іншыя іх саюзнікі, у прыватнасці Вялікабрытанія. У МЗС гэтай краіны таксама быў выкліканы расійскі амбасадар.

Расейскія афіцыйныя прадстаўнікі назвалі крок Польшчы «дзеяннямі Сапраўднага васала ЗША» і « сатэліта, які падцягвае» Вашынгтону.

Польшча – адзін з найбольш паслядоўных крытыкаў палітыкі Крамля сярод краін Еўразвязу.

pap/iar/эж

Еўрасаюз і НАТА падтрымліваюць амерыканскія санкцыі супраць Расіі

15.04.2021 16:28
ЗША выдалілі 10 расійскіх дыпламатаў і ўвялі абмежавальныя меры ў дачыненні да прыватных асоб і кампаній.