Беларуская Служба

Прэм'ер: Польшча штораз бліжэй да папуляцыйнага імунітэту

16.04.2021 16:13
Станам на 16 красавіка, у Польшчы было зроблена амаль 8,5 млн прышчэпак супраць каранавіруса. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/EPA/GEORGI LICOVSKI

«Да канца чэрвеня ў Польшчы магчыма дасягненне папуляцыйнага імунітэту супраць каранавіруса», – заявіў у Гданьску кіраўнік польскага ўрада. Матэвуш Маравецкі падчас візіту ў Гданьскі медычны ўніверсітэт удакладніў, што гэта вынік паскарэння Нацыянальнай праграмы вакцынацыі:

-Раней мы разлічвалі, што ў бліжэйшым часе зробім 20 мільёнаў прышчэпак, але пасля апошніх перамоў з Еўракамісіяй, зразумелі, што зможам зрабіць нават 23-24 мільёны інʼекцый. Яшчэ цягам другога кварталу ў Польшчу будзе дастаўлена 4,5 млн дадатковых прышчэпак вытворчасці PfizerBioNTech.

Станам на 16 красавіка, у Польшчы было зроблена амаль 8,5 млн прышчэпак супраць каранавіруса. Цалкам вакцынацыю прайшлі ўжо 2 млн 250 тысяч жыхароў Польшчы. Урад Польшчы плануе вакцынаваць усіх ахвочых да канца жніўня.

iar/эж

Вакцынацыю насельніцтва Польшчы плануюць закончыць да канца жніўня

05.04.2021 17:15
На сённяшні дзень у Польшчы вакцынавана 6 млн 658 тыс. 909 чалавек.