Беларуская Служба

Кіраўнік польскага МЗС: У палітыцы ЕС павінен гаварыць адным голасам

09.05.2021 14:07
Міністры замежных спраў краінаў ЕС запісалі ролік з нагоды Дня Еўропы.
Кіраўнік польскага МЗС Збігнеў РауFoto: twitter.com/@MSZ_RP

У палітыцы Еўрапейскі Саюз павінен гаварыць адным голасам, заявіў кіраўнік польскага Міністэрства замежных спраў Збігнеў Рау (Zbigniew Rau) з нагоды Дня Еўропы. Дыпламатычны корпус ЕС апублікаваў у Твітары кароткае відэа з заявамі 27 міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў, у тым ліку таксама кіраўніка польскай дыпламатыі:

- Польшча з самага пачатку свайго членства ў супольнасці актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні замежнай палітыкі Еўрасаюза. Разам мы можам больш паспяховыя і эфектыўныя прасоўваць стабільнасць і дэмакратыю ў нашым суседстве.

Апублікаванае ў Дзень Еўропы відэа нагадвае пра 10-годдзе дыпламатычнага корпуса ЕС, які быў пакліканы Лісабонскім дагаворам. Першай корпус ачоліла брытанка Кэтрын Эштан, пазней італьянка Федэрыка Магерыні. Цяперашнім кіраўніком дыпламатыі ЕС з’яўляецца іспанец Жазэп Барэль.

Першапачаткова Дзень Еўропы святкаваўся 5 траўня і быў прысвечаны заснаванню Савета Еўропы 5 траўня 1949 года. Гэтая дата была прызначана з 1964 года. Але на сустрэчы кіраўнікоў краін-членаў Еўрапейскага Саюза ў Мілане ў 1985 годзе ў якасці Дня Еўропы быў прызначаны 9 траўня. Менавіта ў гэты дзень у 1950 годзе міністр замежных спраў Францыі Роберт Шуман прадставіў свае прапановы па стварэнню арганізаванай Еўропы. Гэтыя прапановы, вядомыя пад назвай Шуманскай дэкларацыі, шматлікімі даследчыкамі лічацца пачаткам стварэння таго, што цяпер завецца Еўрапейскім Саюзам.

аз