Беларуская Служба

Міністр аховы здароўя павіншаваў медсясцёр і акушэрак з іх прафесійным святам

12.05.2021 09:43
Адам Нядзельскі павіншаваў усіх жанчын, а таксама мужчын, якія займаюцца гэтымі прафесіямі. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Rawpixel.com

З нагоды Міжнароднага дня медсясцёр і Міжнароднага дня акушэрак міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі павіншаваў усіх жанчын, а таксама мужчын, якія займаюцца гэтымі прафесіямі. «Дзякуй за намаганні і самаадданасць, штодзённую апеку над хворымі», – напісаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя ў Twitter.

Ён падкрэсліў, што «мы зноў адзначаем гэтае свята ў вельмі цяжкі для ўсіх нас час, які з'яўляецца часам пандэміі, якая асабліва падкрэсліла важнасць ролі медсястры і акушэркі ў сістэме аховы здароўя». Прыміце, калі ласка, словы падзякі за вашу працу, прафесійную адданасць і прафесіяналізм у падыходзе да пацыентаў«, – напісаў міністр Нядзельскі.

ІАР ПР/нг