Беларуская Служба

Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам прэстыжнай прэміі Асацыяцыі польскіх журналістаў

19.06.2021 08:11
«Мы думаем пра ўсіх тых, хто, змагаючыся за свабоду, свабоду Беларусі і свабоду слова, і працуючы на беларускія СМІ, трапіў у турму».
.
А. Пачобут Крыніца: Forum/Agencja Wschód

Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам  «Прэміі свабоды слова», якую яму прысудзіла Асацыяцыя польскіх журналістаў. Журналіст і актывіст Саюзу палякаў Беларусі атрымаў яе, сярод іншага, за журналісцкі прафесіяналізм і мужнасць працаваць ва ўмовах крайняй небяспекі, пішуць на партале dzieje.pl

Асацыяцыя польскіх журналістаў абвясціла ў чацвер вынікі 28-га конкурсу Асацыяцыі польскіх журналістаў за лепшыя працы, апублікаваныя ў 2020 годзе ў польскай прэсе, на радыё, тэлебачанні і ў інтэрнэце. Цырымонія ўзнагароджання, падчас якой старшыня Асацыяцыі Кшыштаф Скаўроньскі нагадаў аб пераследаваных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі журналістах у Беларусі, прайшла ў Доме журналіста ў Варшаве.

«Мы думаем пра ўсіх тых, хто, змагаючыся за свабоду, свабоду Беларусі і свабоду слова, і працуючы на беларускія СМІ, трапіў у турму», – падкрэсліў Скаўроньскі на цырымоніі ўручэння прэміяў, на якой былі прадстаўлены партрэты беларускіх журналістаў з лікам дзён, праведзеных імі за кратамі. «Для нас казаць услых пра тое, што мы думаем, гэта нешта нармальнае і неспалучальнае з рызыкай. За нашай усходняй мяжой усё зусім па-іншаму», – дадала вядучая цырымоніі журналістка Анна Попэк.

Анджэй Пачобут у цяперашні час утрымліваецца пад вартай у Жодзіне за нібыта «распальванне нацыянальнай нянавісці» і «рэабілітацыю нацызму», за што яму пагражае вялікі турэмны тэрмін. Некалькі дзён таму Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла, што Анджэй Пачобут захварэў на каранавірус, а яго стан вельмі кепскі. Пачобуту неабходна тэрміновая шпіталізацыя.

Старшыня Асацыяцыя польскіх журналістаў адзначыў, што ўзнагарода для Анджэя Пачобута, які быў неаднаразова караны за крытыку рэжыму Лукашэнкі, дасталася яму, у прыватнасці, за «газетны прафесіяналізм, распаўсюд навінаў з Беларусі, за мужнасць працы ва ўмовах вялікай рызыкі пераследу, ціску і шантажу ў дачыненні да сям'і». Ад імя лаўрэата прэмію атрымала дырэктарка тэлебачання «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы. Пра ўганаравання прэміяй Асацыяцыі польскіх журналістаў палітычнага вязня Лукашэнкі, журналіста і актывіста Саюзу палякаў у Беларусі пісалі на старонка парталу dzieje.pl.

эж

МЗС Польшчы: Мы ніколі не пакінем палякаў у Беларусі ў бядзе

05.06.2021 12:11
Міністэрства замежных спраў сканцэнтраванае на вызваленні затрыманых у Беларусі прадстаўнікоў польскай меншасці.

Андрэй Пачобут заразіўся каранавірусам у зняволенні

11.06.2021 13:43
Пачобута затрымалі па «справе палякаў» вясной бягучага года.

БАЖ звярнулася ў МУС, Мінздароўя, ДВП з просьбаю шпіталізаваць Андрэя Пачобута

17.06.2021 11:06
Арганізацыі стала вядомы, што рэпрэсіраваны журналіст не атрымлівае вельмі неабходнай яму медыцынскай дапамогі.