Беларуская Служба

Эксперты супакойваюць, што няма хуткага распаўсюду індыйскага варыянту каранавірусу

24.06.2021 08:53
З поўначы змяніліся правілы каранціну для людзей, якія прыязджаюць у Польшчу звонку Шэнгенскай зоны.
Test na koronawirusa
Test na koronawirusaPhoto:fernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

Апошнім часам у Польшчы актыўнасць каранавірусу ідзе на спад, але жыхары краіны апасаюцца новых разнавіднасцяў інфекцыі. Па словах Галоўнага санітарнага інспектара Кшыштафа Сачкі (Krzysztof Saczka), індыйскі варыянт віруса даўно ўжо ёсць у польскім грамадстве. Пры гэтым, дадзеная разнавіднасць не распаўсюджваецца вельмі хутка.

- Калі прасочым шляхі заражэння, то заўважым, што гэта людзі, якія нідзе не выязджалі і не мелі кантакту з прыезджымі. Так што новая разнавіднасць ужо ёсць у нашым грамадстве. Пры гэтым, у нас апошнім часам мала новых выпадкаў інфекцыі, гэта значыць, што ў нашым грамадстве няма хуткага распаўсюду мутацыі.

У сувязі з распаўсюдам індыйскага варыянту каранавірусу па свеце, з поўначы змяніліся правілы каранціну для людзей, якія прыязджаюць у Польшчу звонку Шэнгенскай зоны. Такія асобы павінны прайсці 10-дзённы каранцін. Каранцін можа закончыцца праз 7 дзён, пры ўмове адмоўнага выніку тэсту.

iar/нг