Беларуская Служба

Польшча крытыкуе кліматычны пакет ЕС

23.07.2021 09:06
Намеснік міністра інфраструктуры Марцін Гарала раскрытыкаваў кліматычны пакет "Fit for 55", прапанаваны Еўрапейскай камісіяй.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Marcin Obara

Паўнамоцны прадстаўнік урада па справе Цэнтральнага камунікацыйнага порту заявіў у 1 праграме Польскага радыё, што прапанаваныя рашэнні не спыняць глабальнае пацяпленне, але нанясуць шкоду еўрапейскай эканоміцы.

Чыноўнік падкрэсліў, што падчас абмеркавання гэтага пакета Польшча павінна засяродзіцца на прапановах, якія могуць быць карысныя для яе. Першае - стварэнне фонду падтрымкі энергетычных пераўтварэнняў. Як сказаў Марцін Гарала, чым большы будзе гэты фонд, тым больш краіны, якія маюць патрэбу ў большай колькасці інвестыцый, напрыклад Польшча, скарыстаюцца з яго.

Палітык дадаў, што калі б гэтыя інвестыцыі рабіліся за кошт Еўрапейскага Саюза, а не за кошт Польшчы, сітуацыя была б для нас станоўчай. Другая прапанова, выгадная для Польшчы, лічыць Марцін Гарала, - увядзенне памежнага падатку на тавары, якія ўвозяцца з краін з меншымі патрабаваннямі ў галіне аховы клімату.

Пакет "Fit for 55" накіраваны на скарачэнне выкідаў вуглякіслага газу ў Еўрапейскім Саюзе на 55 адсоткаў да 2030 года.

юл