Беларуская Служба

У Варшаве з’явілася развязка Вольнай Беларусі

15.10.2021 14:58
У Варшаве афіцыйна адкрылі транспартную развязку з назвай плошча "Вольнай Беларусі".
       . , . 15  2021 .
У польскай сталіцы з’явілася кальцавая развязка Вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 15 кастрычніка 2021 года. Фота: ЮШ / Белсат

На скрыжаванні вуліцы Пулаўскай (Puławska) і алеі Легіёнаў Пілсудскага (Legionów Piłsudskiego) на Паўднёвай кальцавой Варшавы (Południowa Obwodnica Warszawy) з’явілася кругавая развязка Вольнай Беларусі (Rondo Wolnej Białorusi). 

Ініцыявалі гэта «Цэнтр Беларускай Салідарнасці», ініцыятыва «Вольная Беларусь» і рух «Polska 2050». 

Назва развязкі ўжо з’явілася на анлайн-картах.

Белсат / вх