Беларуская Служба

Сёння адбудзецца ўручэнне прэміi BohaterON

25.10.2021 13:29
Прэстыжную ўзнагароду атрымаюць аўтары найцікавейшых праектаў, якія прасоўваюць гісторыю Польшчы.
Statuetka BohaterON
Statuetka BohaterON Paweł Przybyszewski/Polskie Radio

Увечары ў Канцэртнай зале Вітольда Лютаслаўскага ў Польскім радыё ў трэці раз адбудзецца ўручэнне прэмій «BohaterON» імя Варшаўскіх паўстанцаў. Урачысты гала-канцэрт адбудзецца а 19.00 (паводле польскага часу).

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства стануць варшаўскія паўстанцы, якія падчас цырымоніі атрымаюць паштоўкі і дзённікі, створаныя ў рамках кампаніі «BohaterON – уключы гісторыю».

Арганізатар праекта Агнешка Лэсюк-Краеўска(Agnieszka Łesiuk-Krajewska) нагадвае, што ідэя ўзнагароды – ушанаваць людзей і ўстановы, якія асаблівым чынам прасоўваюць гістарычныя веды і прычыняюцца да захавання памяці пра герояў нашага мінулага:

-Выбіраючы намінантаў мы кіраваліся спосабам падыходу да гісторыі Польшчы XX стагоддзя. Мы ацэньвалі сумленнасць, творчасць, маштаб праекта. Выбраныя праекты вельмі разнародныя. Яны закранаюць розныя тэмы гісторыі XX стагоддзя.

Падчас урачыстасці бронзавыя, сярэбраныя і залатыя ўзнагароды «BohaterON» будуць уручаныя ў сямі намінацыях: «Установа», «Некамерцыйная арганізацыя», «Кампанія», «Настаўнік», «Грамадская асоба», «Журналіст», «Энтузіяст».

IAR/аз