Беларуская Служба

За апошнія тры гады ў Польшчу вярнулаcя 300 тыс. палякаў

28.10.2021 09:21
Прэмʼер-міністр Польшчы Маравецкі заявіў, што добра прадуманыя намаганні яго ўрада «вяртаюць людзей з-за мяжы».
Premier Mateusz Morawiecki
Premier Mateusz MorawieckiPAP/Marcin Obara

Выступаючы на бізнэс-форуме Impact '21 у Познані ўчора, 27 кастрычніка прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што добра прадуманыя намаганні яго ўрада «вяртаюць людзей з-за мяжы»:

-Што мяне асабліва радуе, дык гэта тое, што за апошнія тры гады 300 000 чалавек вярнуліся ў Польшчу, што мы змянілі тэндэнцыю апошніх 30 гадоў.

Разважаючы аб праблемах апошніх месяцаў, Маравецкі заявіў, што пандэмія COVID-19 паказала, што «рынак не зʼяўляецца адказам» на ўсе праблемы:

-Нават самыя моцныя канкурэнты цярпелі крах, фірмы руйнаваліся, а беспрацоўе расло.

На думку польскага прэмʼера, цэлыя галіны прамысловасці застаюцца ў цяжкім становішчы, такія як авіялініі, турызм і сектар грамадскага харчавання.

Impact ' 21 (па-бел. «Уплыў ʼ21») – гэта двухдзённы форум, у якім прымаюць удзел каля 400 практыкаў палітыкі, дзелавых людзей і экспертаў, дыскусіі адбываюцца на стыку бізнесу, палітыкі, навукі і сучасных тэхналогій.

iar/эж