Беларуская Служба

Першая лэдзі паўдзельнічала ў каляднай дабрачыннай акцыі Польскага радыё

26.11.2021 09:31
Корнхаўзер-Дуда прадставіла два ўласныя прадметы для штогадовага збору сродкаў Choinki Jedynki.
. -  .
А. Корнхаўзер-Дуда і А. КаміньскаКрыніца: Grzegorz Jakubowski/KPRP

Першая лэдзі Агата Корнхаузер-Дуда падтрымала калядную дабрачынную акцыю Польскага радыё, у рамках якой прадметы, ахвяраваныя знакамітасцямі шоў-бізнэсу, артыстамі і зоркамі спорту, выстаўляюцца на аўкцыён у эфіры грамадскага вяшчальніка на карысць людзей у патрэбе.

Падчас сустрэчы са старшынёй праўлення Польскага радыё Агнешкай Каміньскай у чацвер, 25 лістапада Корнхаўзер-Дуда прадставіла два ўласныя прадметы для штогадовага збору сродкаў Choinki Jedynki, якому цяпер спаўняецца 20 гадоў.

Сродкі, сабраныя падчас акцыі, пойдуць у два дабрачынных фонды, у тым ліку ў той, якім кіруе вядомая актрыса Анна Дымна і які называецца Mimo Wszystko («Нягледзячы ні на што»).

Збор сродкаў уключае ў сябе аўкцыён твораў мастацтва, створаных дзецьмі да Калядаў.

iar/эж